Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ня можам згубіць 8 тысяч чалавек» — Лукашэнка даручыў стварыць банк валянтэраў

Валянтэры падчас цырымонія закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў
Валянтэры падчас цырымонія закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў

І загадаў выкарыстаць веды і таленты валянтэраў для разьвіцьця краіны.

Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў падчас цырымоніі закрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў.

«Без вашай дапамогі нам немагчыма было б стварыць такую цёплую, шчырую і добразычлівую атмасфэру. Я даручыў ураду і Адміністрацыі Прэзыдэнта стварыць банк дадзеных валянтэрскага руху і выкарыстаць для разьвіцьця краіны вашы веды і таленты. Мы ня можам страціць восем тысяч чалавек, якія два гады рыхтаваліся да гэтага, якія навучыліся аказваць першую дапамогу і падтрымку, якія ведаюць шмат моваў».

Валянтэры, якія працавалі падчас Эўрапейскіх гульняў, мелі адмысловую форму, вызначаныя абавязкі, і працавалі ў атмасфэры жорсткай сакрэтнасьці, адмаўляючыся размаўляць з журналістамі.

XS
SM
MD
LG