Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК Украіны зарэгістравала 97 кандыдатаў ад партыі Саакашвілі

Міхэіл Саакашвілі.
Міхэіл Саакашвілі.

На сёньняшнім паседжаньні Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны, сярод іншага, разгледзела пытаньні рэгістрацыі кандыдатаў ад партыі «Рух новых сілаў Міхэіла Саакашвілі».

Усе 88 кандыдатаў ад партыі Саакашвілі, уключаных у выбарчы сьпіс партыі, былі зарэгістраваныя.

Апрача таго, 9 кандыдатаў ад партыі «Рух новых сілаў Міхэіла Саакашвілі» былі зарэгістраваныя па аднамандатных акругаў.

Таксама Камісія зарэгістравала ў ЦВК прадстаўніка Палітычнай партыі «Рух новых сіл Міхэіла Саакашвілі» П. Багамазава з правам кансультатыўнага голасу.

Яшчэ месяц назад, 29 траўня, адразу пасьля вяртаньня ва Ўкраіну, Міхэіл Саакашвілі цьвёрда заяўляў, што на ніякія выбары ня пойдзе.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG