Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дазволяць амэрыканскім кампаніям прадаваць абсталяванне Huawei


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскія кампаніі могуць зноў прадаваць прадукцыю кітайскаму тэхналягічнаму гіганту Huawei пасьля фактычнай забароны ў траўні, паведамляе CNN.

«Амэрыканскія кампаніі могуць прадаваць сваё абсталяваньне Huawei... у гэтым няма вялікай праблемы для нацыянальнай бясьпекі», — сказаў Трамп журналістам. Такое абяцаньне Трамп даў старшыні КНР Сі Цзіньпіну на саміце ў Осацы.

На прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту G20 Дональд Трамп сказаў, што канчаткова пытаньне аб Huawei павінна быць вырашана на гандлёвых перамовах паміж ЗША і Кітаем.

15 траўня Дональд Трамп падпісаў указ, які забараняе амэрыканскім кампаніям выкарыстоўваць тэлекамунікацыйнае абсталяваньне, вырабленае фірмамі, што нясуць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Забарона тычылася найперш кітайскай кампаніі Huawei Technologies, чыё абсталяваньне, як мяркуецца, можа мець «дзіркі» ў бясьпецы, наўмысна створаныя на загад уладаў Кітаю для шпіянажу і перапраўкі інфармацыі. Huawei катэгарычна адрынае такія абвінавачваньні.

Пазьней стала вядома, што карпарацыя Google і яшчэ некалькі буйных амэрыканскіх карпарацый прыпыняюць супрацоўніцтва з Huawei і што ў кітайскай кампаніі застанецца доступ да Android, але толькі ў той вэрсіі, якая знаходзіцца ў адкрытых крыніцах. Паводле зьвестак Google, у сьвеце налічваецца каля 2,5 мільярда актыўных апэрацыйных сыстэмаў Android. Будучыя вэрсіі смартфонаў Huawei, якія выкарыстоўваюць Android, страцяць доступ да папулярных аплікацый, такіх як электронная пошта Gmail, браўзэр Chrome і відэаканал YouTube.

21 траўня Міністэрства гандлю ЗША выдала часовы дазвол да 19 жніўня на вядзеньне бізнэсу з кітайскай карпарацыяй Huawei, які аднак не ўплываў на ўведзены Трампам рэжым надзвычайнага становішча ў дачыненьні да кампаніі з Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG