Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндэкс» адмаўляе, што яго сэрвэры ўзламалі заходнія спэцслужбы


Інфармацыйны цэнтар кампаніі «Яндекс», архіўнае фота
Інфармацыйны цэнтар кампаніі «Яндекс», архіўнае фота

У расейскай кампаніі «Яндэкс» заявілі, што спроба атакі на яе сэрвэры, пра якую пісала агенцтва Reuters, была нэўтралізаваная.

«Спроба атакі была прадухіленая да прычыненьня нейкай шкоды. Можам запэўніць, што зламысьнікі не змаглі атрымаць доступу да дадзеных карыстальнікаў сэрвісаў "Яндэксу", — заявілі ў прэс-службе кампаніі агенцтву ТАСС. — "Яндэкс", як і ўсе буйныя інтэрнэт-кампаніі, рэгулярна сутыкаецца з разнастайнымі відамі кібэрпагроз. Наша карпаратыўная палітыка не прадугледжвае распаўсюду падрабязнай інфармацыі пра такія выпадкі».

Напярэдадні агенцтва Reuters апублікавала артыкул, у якім гаворыцца, што хакеры, якія працуюць на заходнія спэцслужбы, ўзламалі сэрвэры «Яндекса» у канцы 2018 году. Дзякуючы гэтаму яны маглі сачыць за акаўнтамі карыстальнікаў.

У артыкуле сьцьвярджаецца, што зламысьнікі дзейнічалі з дапамогай праграмы Regin. Гэтае праграмнае забеспячэньне выкарыстоўваюць для хакерскіх нападаў спэцслужбы ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі і Канады, піша Reuters. Вызначыць, якая з пяці краін стаяла за атакай, немагчыма.

Прадстаўнікі агенцтва Нацыянальнай бясьпекі ЗША і спэцслужбы пяці краін ад камэнтароў агенцтву Reuters адмовіліся.

«Яндэкс» — расейская транснацыянальная кампанія, якая, сярод іншага, аказвае паслугі інтэрнэт-пошуку і электроннай пошты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG