Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты нямецкага Бундэстагу ўзгадалі пра «Дзяцей-328» у Беларусі


Пасяджэньне Бундэстагу, ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Бундэстагу, ілюстрацыйнае фота

Буйная міжнародная спартовая падзея — Эўрапейскія гульні, якія праходзяць у Менску — сталі нагодай для дэпутатаў нямецкага Бундэстагу, каб прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да «крытычнай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

Камітэт Бундэстагу па правах чалавека прыняў рэзалюцыю, дзе адзначае, што працэс унутраных палітычных рэформаў у краіне знаходзіцца ў стане стагнацыі, умовы ўтрыманьня ў турмах вельмі дрэнныя і нават непаўнагадовыя атрымліваюць жорсткія турэмныя тэрміны за парушэньне антынаркатычнага заканадаўства.

Сярод асноўных пунктаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі нямецкія дэпутаты адзначаюць:

  • Ужываньне сьмяротнага пакараньня;
  • Невыкананьне рэкамэндацый АБСЭ, датычныя рэформы выбарчай сыстэмы;
  • Абмежаваньні свабоды прэсы, сходаў і асацыяцый;
  • Дзяржаўныя рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, апазыцыйных палітыкаў, журналістаў, блогераў і прафсаюзных лідэраў;
  • Абмежаваньні працы незалежных няўрадавых арганізацый;
  • Дрэнныя ўмовы ўтрыманьня ў турмах. У гэтым кантэксьце ўзгадваюцца і жорсткія прысуды непаўнагадовым за наркотыкі.

Цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом» зьвяртае ўвагу на тое, што ўпершыню на такім высокім узроўні была агучаная сытуацыя зь непаўналетнімі, асуджанымі на вялікія тэрміны зьняволеньня за нязначныя правапарушэньні, зьвязаныя з наркотыкамі.

У беларускіх папраўчых установах адбываюць пакараньне сотні непаўнагадовых на момант затрыманьня асуджаных па арт. 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі. «Наш Дом» нагадвае, што «справы многіх зь іх неабгрунтавана кваліфікаваныя па самых жорсткіх частках дадзенага артыкула 3 і 4».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG