Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дэпутаты паедуць на 450-годзьдзе Люблінскай уніі. Але ВКЛ прадставіць Літва


Люблін

У нядзелю, 30 чэрвеня, у Польшчы будуць сьвяткаваць 450-годзьдзе падпісаньня Люблінскай уніі — зьвязу паміж Каронай Польскай і Вялікім Княствам Літоўскім. На ўрачыстасьцях зьявяцца і беларускія дэпутаты. Але прадстаўляць ВКЛ будуць літоўскія палітыкі.

Галоўныя ўрачыстасьці з удзелам іншаземных прадстаўнікоў пройдуць у Любліне. Прэс-служба польскага парлямэнту, якая арганізуе сьвяткаваньні, ня згадвае ў прэс-рэлізе пра ўдзел ва ўрачыстасьцях беларускай дэлегацыі. Пра гэта гаворыцца ў календары на сайце Палаты прадстаўнікоў Беларусі адным сказам. Хто канкрэтна будзе там ад імя Беларусь і на якім узроўні — не паведамляецца.

З афіцыйных відэаролікаў, якія рэклямуюць падзею, і запрашэньнях па-польску і літоўску вынікае, што галоўным прадстаўніком Вялікага Княства Літоўскага на ўрачыстасьці будзе сучасная Літва. У Люблін прыедзе сьпікер літоўскага Сэйму Віктарас Пранкеціс, адбудзецца таксама паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі Польшчы і Літвы.

Люблінская ўнія, Ян Матэйка
Люблінская ўнія, Ян Матэйка

1 ліпеня 1569 году была падпісаная Люблінская унія. Дзьве краіны – Вялікае Княства Літоўскае і Польшча – аб’ядналіся ў адну фэдэратыўную Рэч Паспалітую. Унія ўзмацніла сярэднявечную беларускую дзяржаву, якая сама ўжо не спраўлялася са зьнешнімі агрэсіямі, але ўрэшце паспрыяла палянізацыі тагачаснай эліты краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG