Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 фактаў пра Ніну Мазай, першую жанчыну-амбасадара незалежнай Беларусі


Ніна Мазай
Ніна Мазай

Ва ўзросьце 69 гадоў памерла Ніна Мазай — былая віцэ-прэм’ер Беларусі, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар, якая ўзначальвала камісію па Курапатах.

  • Ніна Мазай была першай жанчынай — 1-м сакратаром ЦК камсамола Беларусі (1983-85). Уваходзіла ў склад Бюро ЦК КПБ — вышэйшага воргану рэальнай улады ў БССР.
  • У 35 гадоў была прызначаная намесьнікам старшыні Савету міністраў БССР, на месца сваёй цёзкі — Ніны Сьняжковай, якая сышла на пэнсію.
  • У часе першага візыту Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова ў БССР у 1985 годзе суправаджала Раісу Гарбачову, якая мела асобную праграму.
  • У 1988 годзе, пасьля публікацыі артыкула З. Пазьняка і Я. Шмыгалёва, узначаліла ўрадавую камісію па расьсьледаваньню злачынстваў у Курапатах. Васіль Быкаў прыгадваў: «У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумэнтаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы зьбіраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё згарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папак асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдыста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішчы. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш...». Тым ня менш, камісія прыйшла да высновы, што ў Курапатах пахаваныя парэшткі расстраляных ворганамі НКВД у 1937-1941 гг. савецкіх грамадзянаў.
  • З 1993 была амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Францыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКА, з 1997 — намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі.
  • З 2001 па 2008 — амбасадар Беларусі ў Канадзе, на гэтай пасадзе спрабавала навязаць кантакты з Радай БНР. Заявіла старшыні Рады Івонцы Сурвіле, што ў выпадку, калі б яна зьвярнулася да А. Лукашэнкі з просьбай выдаць візу ў Беларусь, Лукашэнка б не адмовіў.
  • З 2008 па 2012 зьяўлялася кіраўніком камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Савета рэспублікі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG