Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы лідэр Маладога фронту выбачыўся перад ЛГБТ-супольнасьцю


Артур Фінькевіч
Артур Фінькевіч

Артур Фінькевіч адрэгаваў на словы аднаго са сустаршыняў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца, які паабяцаў не вітацца з кіраўніком БНФ Рыгорам Кастусёвым. Прычынай стала наведваньнем апошнім «Маршу за роўнасьць» у Вільні.

Павал Севярынец паабяцаў не вітацца з Кастусёвым, заявіўшы ў інтэрвію «Нашай Ніве», што «калі кансэрватар бярэ ўдзел у гей-парадзе і пры гэтым не перастае быць кансэрватарам, то, хутчэй за ўсё, гэта фарысейства».

Фінькевіч, які 7 год быў у Маладым фронце падчас кіраваньня арганізацыяй Севярынцам, а пасьля і сам быў адным зь яе лідэраў, напісаў у сваім Фэйсбуку:

«Мы ўсе хочам разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці, павагі да правоў чалавека з боку дзяржавы, але пры гэтым не заўсёды думаем пра правы і свабоды іншых. У Беларусі парушаюцца правы ў тым ліку ЛГБТ-супольнасьці. Кожны чалавек павінен адказваць за свае дзеянні і памылкі. Таму я прашу прабачэньня ў прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці Беларусі і пэрсанальна ў тых, каго абразіў у часе аднаго з інтэрвію ў 2008 годзе».

Тады ў інтэрвію Радыё Свабода Артур Фінькевіч назваў гомасэксуалістаў «вырадкамі» і прапанаваў сяліць геяў у рэзэрвацыях. Праваабарончы праект «ГейБеларусь» уключыў за гэта Фінькевіча ў «чорны сьпіс» і абвінаваціў у публічнай зьнявазе геяў у СМІ і падтрымцы іх дыскрымінацыі. Павал Севярынец таксама ў гэтым сьпісе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG