Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія: пратэстоўцы не пакідаюць вуліцы Тбілісі, апазыцыйнаму лідэру пагражае арышт


Пратэсты ў Тбілісі 25 чэрвеня
Пратэсты ў Тбілісі 25 чэрвеня

У сталіцы Тбілісі Грузіі 25 чэрвеня шосты дзень запар працягваліся пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі міністра ўнутраных спраў.

Пратэстоўцы таксама выказвалі абурэньне паведамленьнем пра тое, што апазыцыйнаму дэпутату праз антыўрадавыя пратэсты пагражае арышт.

Былы прэзыдэнт Грузіі Георгі Маргвелашвілі далучыўся да пратэстоўцаў, якія сабраліся перад будынкам парлямэнту ўвечары 25 чэрвеня і выказаў сваё падтрымку ўдзельнікам акцыі.

Некалькі пратэстоўцаў абвясьцілі, што пачынаюць галадоўку. Як паведамілі Радыё Свабода ў Міністэрстве аховы здароўя, аднаго зь іх забралі ў бальніцу з прычыны нізкага ўзроўню цукру ў крыві.

Сярод іншага пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі міністра ўнутраных спраў Георгія Гахарыі, якога яны вінавацяць ва ўжываньні празьмернай сілы да пратэстоўцаў пяць дзён таму.

Антырасейскія пратэсты працягваюцца ў Тбілісі з 20 чэрвеня. Яны выкліканыя тым, што дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Гаўрылаў, галава дэлегацыі Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, які падтрымлівае прызнаньне Масквой незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, заняў крэсла сьпікера грузінскага парлямэнту і зьвярнуўся да прысутных на расейскай мове.

20 чэрвеня пратэсты перарасьлі ў сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй, якая ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі супраць дэманстрантаў (якіх усяго было каля 10 000) і разагнала акцыю. Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых, зь якіх 80 паліцэйскіх. Больш за 300 пратэстоўцаў былі затрыманыя.

21 чэрвеня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім з 8 ліпеня ўводзіцца часовая забарона на пасажырскія авіязносіны з Грузіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG