Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Нямеччыны разьвітаўся па-беларуску. Відэа


Пэтэр Дэтмар

Амбасадар Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, які скончыў сваю дыпляматычную місію ў Беларусі, і ягоная жонка Ілька Дэтмар запісалі разьвітальнае відэа на беларускай мове.

«Паважаныя сябры, для нас надышоў час вяртацца дадому. Мы дзякуем вам за цудоўныя гады разам з вамі ў Беларусі. Ну, усё, мы пайшлі», — сказалі яны на відэа, якое разьмешчана на старонцы амбасады ў сацсетках.

У якасьці амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Пэтэр Дэтмар працаваў з 2015 году. З 2009 па 2013 ён быў намесьнікам амбасадара.

Гэтым летам у сувязі з заканчэньнем дыпляматычнай місіі зь Менску зьедзе таксама кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу Андрэа Віктарын, амбасадарка Вялікай Брытаніі Фіёна Гіб, паведамляе Tut.by. На гэты момант вядома, што пасольства Вялікай Брытаніі ўзначаліць кар’ерная дыпляматка Жаклін Пэркінс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG