Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акумулятарны завод пад Берасьцем не працуе, — мясцовыя ўлады


Акумулятарны завод
Акумулятарны завод

У берасьцейскім абласным Палацы культуры прафсаюзаў 23 чэрвеня прайшла сустрэча кіраўнікоў мясцовых органаў улады з насельніцтвам, прысьвечаная экалягічнай сытуацыі ў рэгіёне. У ёй узялі ўдзел каля 50 чалавек, у тым ліку некалькі актывістаў грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасьцем, паведамляе БелаПан.

Старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Гарошка запэўніў прысутных, што акумулятарны завод не працуе.

«Хачу сказаць адразу: на сёньняшні дзень праца завода прыпыненая, і завод не працуе. Асабіста ў чацьвер з прадстаўнікамі камітэта і завода прайшоў усе цэхі. Вядома, людзі прыяжджаюць, выконваюць свае функцыі. У сувязі з чым? Завод спынілі рэзка. На лініях заставалася нейкая недаробленая прадукцыя, яе трэба прыбраць, сёе-тое і ўтылізаваць».

14 чэрвеня Берасьцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэньне кіраўніка вобласьці Анатоля Ліса аб прыпыненьні будаўніцтва акумулятарнага завода «да ліквідацыі выяўленых парушэньняў».

Таксама Гарошка паведаміў, што 17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасфэру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG