Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве вынесены прысуд за шпіянаж на карысьць Расеі


Авіябаза ў Шаўлях. 2015 год.
Авіябаза ў Шаўлях. 2015 год.

Акруговы суд у Шаўлях прызнаў двух грамадзян Літвы вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі і асудзіў кожнага да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў турмы.

Імёны асуджаных не называюцца. Вядома, што адзін зь іх 1961 году нараджэньня, другі — 1966-га. Пры ператрусах у іх знайшлі каля шасьці з паловай тысяч эўра. Паводле дадзеных сьледства, асуджаныя маглі за грошы перадаваць інфармацыю арганізацыі, якую падазраюць у шпіянажы. У ходзе дасудовага расьсьледаваньня высьветлілася, што арганізацыя цікавілася дакумэнтамі літоўскай вайсковай авіябазы.

Пасяджэньне суду праходзіла ў закрытым рэжыме. Абодва асуджаныя раней прызналі сваю віну. Іх затрымалі ў сьнежні 2017 году. Тады спэцслужбы Літвы зафіксавалі перадачу дадзеных замежнай выведцы.

Апошнія гады ў Літве неаднаразова фіксаваліся выпадкі шпіянажу на карысьць Расеі.

  • У красавіку сёлета за шпіянаж на карысьць Расеі да сямі гадоў турмы быў асуджаны жыхар Клайпеды. Паводле дадзеных пракуратуры, грамадзянін Літвы Раман Шушэль зьбіраў інфармацыю аб вайсковых і іншых стратэгічных аб’ектах краіны. Сваю віну ён не прызнаў.
  • У сакавіку 2016 году грамадзяніна Літвы асудзілі да 12 гадоў пазбаўленьня волі за перадачу інфармацыі расейскім спэцслужбам.
  • У 2015 годзе паводле падазрэньня ў шпіянажы было арыштавана адразу некалькі чалавек, у тым ліку грамадзяне Расеі. Расейскі МЗС неаднаразова заяўляў, што шпіёнскія скандалы зьяўляюцца праявай русафобскай палітыкі Вільні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG