Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Пятра Сыча


Падзеі 20 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1531 — Слонім атрымаў магдэбурскае права, гэта значыць, слонімцы самі сталі выбіраць гарадзкое кіраўніцтва.

1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча.

1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы.

У гэты дзень нарадзіліся

1566 — Жыгімонт Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі.

1740 — Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

1865 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар.

1908 — Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг.

1934 — Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў аўтарскай песьні.

1939 — Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

У памяці

1963 — Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст «Радыё Свабода».

Падарожжа са Зьмітром Бартосікам. Быць дачкой супрацоўніка Радыё Свабода. Частка першая.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:16 0:00

2008 — Мацьвей Смаршчок дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, паэт (пісаў пад псэўданімам Анатоль Бярозка).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG