Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца ураду Ганконгу выбачылася перад пратэстоўцамі


Дэманстрацыя ў Ганконгу 16 чэрвеня 2019

Кіраўніца адміністрацыі Ганконгу Кэры Лам выбачылася перад удзельнікамі шматтысячных дэманстрацый, якія асуджаюць урад. Гнеў сотняў тысяч жыхароў Ганконгу выклікаў намер ўраду дазволіць выдачу Кітаю асоб, якія падазраюцца ў парушэньні закону.

У заяве Кэры Лам, апублікаванай у нядзелю, 16 чэрвеня, прызнаецца, што недахопы ў працы ўраду прывялі да канфліктаў і рознагалосьсяў у грамадзтве.

У нядзелю тысячы дэманстрантаў зноў выйшлі на акцыю пратэсту. Яны патрабавалі адстаўкі Кэры Лам і адмовы ўладаў ад спрэчнага законапраекту. У суботу кіраўніца ўраду абвясьціла, што праца над дакумэнтам прыпыненая на нявызначаны тэрмін.

Пратэст у Ганконгу 12 чэрвеня 2019 году
Пратэст у Ганконгу 12 чэрвеня 2019 году

​Актывісты заявілі, што заява Кэры Лама аб прыпыненьні законапраекта ад 15 чэрвеня была недастатковай, і гэты дакумэнт варта зьняць назаўжды. Лам, на думку дэманстрантаў, таксама павінна сысьці ў адстаўку і папрасіць прабачэньня за ўжываньне сілы паліцыяй падчас сутыкненьняў з дэманстрантамі ў пачатку тыдня.

Група былых высокапастаўленых службовых асобаў заклікала Лам не актывізаваць апазыцыю шляхам прасоўваньня непапулярных законапраектаў 14 чэрвеня, у той час як некаторыя сябры адміністрацыі Ганконгу прапанавалі ёй адваротнае — паскорыць прыняцьце законапраекту.

Паліцыя выкарыстоўвае сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у Ганконгу 12 чэрвеня 2019 году
Паліцыя выкарыстоўвае сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў у Ганконгу 12 чэрвеня 2019 году

12 чэрвеня ў Ганконгу адбыліся сутычкі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Паведамлялася, што пратэстоўцы кідалі каля будынку ўрада гаручыя сумесі, а праваахоўныя органы, у сваю чаргу, выкарыстоўвалі супраць дэманстрантаў слёзацечны газ.

Структура «адна краіна, дзьве сыстэмы» ў Кітаі азначае, што Ганконгу гарантавана магчымасьць падтрымліваць свае сацыяльныя, прававыя і палітычныя сыстэмы на працягу 50 гадоў пасьля адмены брытанскага ўраду 1997 году. Аднак кіруючая Камуністычная партыя Кітаю ўсё часьцей адмаўляецца ад пагадненьня, уносячы непапулярныя прававыя зьмены.

Цяпер у Ганконгу ёсьць дамова аб экстрадыцыі толькі з 20 краінамі. Калі законапраект будзе прыняты, улады змогуць выдаць жыхароў Ганконгу, напрыклад, Кітаю, Тайваню ці Макао.

Прыхільнікі законапраекту кажуць, што дзякуючы яму аўтаномія перастане быць «прытулкам для злачынцаў». Праціўнікі лічаць, што гэтыя папраўкі могуць пазбавіць Ганконг аўтаноміі, прывесьці да перасьледу палітычных апанэнтаў і не гарантуюць поўнай павагі правоў падазраваных у злачынствах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG