Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 50 мільёнаў чалавек у Паўднёвай Амэрыцы засталіся без электрычнасьці


Раніцай 16 чэрвеня ў сталіцы Ўругваю, Мантэвідэо
Раніцай 16 чэрвеня ў сталіцы Ўругваю, Мантэвідэо

Жыхары Аргентыны, Уругваю, некаторых раёнаў Бразыліі, Парагваю і Чылі 16 чэрвеня засталіся без электрычнасьці пасьля маштабнага збою ў энэргазабесьпячэньні. Пра гэта паведамляюць мясцовыя энэргетычныя кампаніі і СМІ. Адключэньні закранулі, паводле прыблізнай ацэнкі, ня менш за 48 мільёнаў чалавек.

Прычынай адключэньняў стаў збой у сетцы аргентынскай энэргетычнай кампаніі Edesur, гаворыцца ў яе твітэры. Гэта адбылося каля 7-й гадзіны раніцы паводле мясцовага часу (каля 13 гадзін па менскім часе). Цяпер энэргазабеспячэнне пачынае паступова аднаўляцца, паведамляе энэргетычная кампанія Ўругваю UTE.

Цэнтар сталіцы Аргентыны, Буэнас-Айрэсу, 16 чэрвеня 2019
Цэнтар сталіцы Аргентыны, Буэнас-Айрэсу, 16 чэрвеня 2019

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG