Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Луганскай вобласьці Ўкраіны знайшлі падпольны трубаправод з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Луганскай вобласьці супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) блякавалі незаконную перапраўку дызэльнага паліва з тэрыторыі Расеі.

На сайце СБУ паведамляецца, што апэратыўнікі выявілі падземны трубаправод у адным з памежных паселішчаў Навапскоўскага раёну Луганскай вобласьці. Трубаправод, пракладзены пад зямлёй, выкарыстоўваўся для перапампоўкі дызэльнага паліва. Труба выходзіла ў двор прыватнага дома. Паліва потым перавозілі на тэрыторыю былога прадпрыемства, дзе знаходзяцца ёмістасьці для захоўваньня гаручага.

Як паведамляе СБУ, «для легалізацыі кантрабанднага тавару правапарушальнікі заключалі фіктыўныя дамовы з прадпрыемствамі і прадавалі паліва фэрмэрскім гаспадаркам у Луганскай вобласьці».

Кошт канфіскаванага тавару і абсталяваньня складае каля паўмільёна грыўняў (каля 19 тыс даляраў). У СБУ адзначылі, што незаконны трубаправод дэмантаваны. Адкрытая крымінальная справа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG