Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не чапайце старыя куфры летам


Летам мы ўсе вольна ці міжволі знаходзімся пад уплывам прамых сонечных промняў.

З аднаго боку гэта добра, паколькі менавіта летам, а дакладней зь сярэдзіны траўня да сярэдзіны верасьня, у геаграфічнай шыраце Беларусі сонца найбольш актыўна садзейнічае выпрацоўцы вітаміну D, які жыцьцёва неабходны для аднаўленьня коснай тканкі і многіх іншых функцый арганізму.

Зь іншага боку, у летні час многія пакутуюць ад сонечных апёкаў, асабліва пры наяўнасьці тых ці іншых хвароб. Справа яшчэ ў тым, што некаторыя лекавыя і харчовыя сродкі, прадметы бытавой хіміі могуць павысіць успрымальнасьць скуры да сонечных промняў.

Бадай, адзін з найбольш распаўсюджаных сродкаў, які выкарыстоўвалі нашы бабулі і матулі летам для захоўваньня зімовага адзеньня — нафталін — адносіцца да рэчываў, якія значна павышаюць адчувальнасьць да сонца пры кантакце зь ім скуры. Мы таму і назвалі артыкул «Не чапайце старыя куфры летам». Што яшчэ знаходзіцца ў гэтым «куфры высокай адчувальнасьці да сонца»?

Быць асьцярожным з сонцам трэба ў тым выпадку, калі прымаюцца пэўныя лекавыя сродкі, напрыклад, такія як не стэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты ібупрафэн і піраксікам; антыбіётыкі і антыбактэрыяльныя сродкі — доксіцыклін, цыпрафлоксацын; некаторыя лекі, якія выкарыстоўваюцца для лячэньня сардэчна-судзінных хвароб, у прыватнасьці аміядарон, аторвастацін, дыгітаксін.

Гэтак званай сонцасэнсібілізацыі ці павышанай адчувальнасьці да сонечных промняў садзейнічаюць некаторыя іншыя рэчывы — эфірныя алеі (алей бэргамота, лаймавы алей), сок некаторых расьлін (лекавы дуднік), у харчовых прадуктах — некаторыя цукразамяняльнікі.

Канечне, у сучасным сьвеце, перасычаным хімічнымі рэчывамі, цяжка не «натрапіць» на патэнцыйны алерген ці сонцасэнсібілізатар, але мы спадзяемся, што веды пра пералічаныя намі лекі ці хімічныя рэчывы, якія павышаюць адчувальнасьць скуры да сонечных промняў, дазволяць вам больш асьцярожна ставіцца да прамых сонечных промняў і ўлетку не атрымаць сонечныя апёкі.

Арыгінал публікацыі тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG