Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зьмянілі напісаньне Кіева з «Kiev» на «Kyiv»


Рада ў пытаньнях геаграфічных назваў ЗША прыняла рашэньне зьмяніць напісаньне сталіцы Ўкраіны з Kiev на Kyiv. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» амбасада Ўкраіны ў Вашынгтоне.

У публікацыі адзначаецца, што пра гэта прасіў пасол Украіны Валерый Чалы. Рашэньне ўступіць у сілу з 17 чэрвеня. Пасьля гэтага можа зьмяніцца напісаньне ўкраінскай сталіцы за межамі ЗША ў арганізацыях, якія арыентуюцца на амэрыканскае напісаньне. У прыватнасьці, можа ісьціся пра міжнародныя аэрапорты.

Украіна просіць замежныя міжнародныя арганізацыі і дзяржавы выкарыстоўваць у сваіх мовах правілы фанэтыкі ўкраінскай, а не расейскай мовы. На ангельскай мове кампанія праходзіць пад лёзунгам #KyivNotKiev.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG