Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заплянаваў сустрэчу з Пуціным у Японіі ў канцы чэрвеня, у Крамлі гэтага не пацьвярджаюць


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Хэльсынкі 16 ліпеня 2018 году
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў Хэльсынкі 16 ліпеня 2018 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў канцы гэтага месяца ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным падчас саміту G20 у Японіі, хоць Крэмль заяўляе, што не атрымаў пацьверджаньня ад Вашынгтона аб магчымай сустрэчы.

Пра сустрэчу на палях саміту на вышэйшым узроўні ў японскай Осацы 28–29 чэрвеня Дональд Трамп заявіў напярэдадні ў Белым доме.

Разам з тым прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль «ня мае такіх пацьверджаньняў» аб сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі.

Апошні раз Трамп сустракаўся з Пуціным у фармаце сам-насам у Хэльсынкі ў ліпені 2018 году. Пасьля гэтай сустрэчы амэрыканскія заканадаўцы рэзка раскрытыкавалі Трампа за тое, што ён ня мае жорсткай пазыцыі што да адказнасьці за выяўленае спэцслужбамі ЗША ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 году. Апошнім часам амэрыканскі прэзыдэнт у публічных закліках намякае на жаданьне палепшыць стасункі з Расеяй, у прыватнасьці з Уладзімірам Пуціным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG