Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане здушылі спробу вайсковага перавароту, – Al Arabiya


Пратэсты ў сталіцы Судану Хартуме, 5 чэрвеня 2019 года
Пратэсты ў сталіцы Судану Хартуме, 5 чэрвеня 2019 года

Улады Судану перадухілілі спробу дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтавалі вайскоўцы, зьвязаныя з былым прэзыдэнтам краіны Амарам аль-Башырам, сьцьвярджае тэлеканал Al Arabiya.

Падчас здушэньня путчу былі затрыманыя каля 70 чалавек, у асноўным людзей, якія прытрымліваюцца ісламісцкіх поглядаў, перадае тэлеканал. Па дадзеных СМІ, яны спрабавалі адхіліць ад улады Найвышэйшую вайсковую раду, якая кіруе краінай з красавіка сёлета. Улады ў Хартуме не пракамэнтавалі паведамленьні аб перадухіленьні перавароту.

Сёньня ў краіне пачаліся перамовы апазыцыі і вайскоўцаў аб кіраваньні краінай падчас пераходнага пэрыяду. Пасярэднікам на іх выступае Этыёпія. Апазыцыя таксама заклікала сваіх прыхільнікаў прыпыніць з серады акцыі пратэсту і грамадзянскага непадпарадкаваньня.

  • 3 чэрвеня ў Хартуме вайскоўцы разагналі лягер апазыцыі ў будынку міністэрства абароны Судану. У ходзе гэтай акцыі загінулі больш за 100 чалавек, якія прыйшлі на пратэст, яшчэ больш за 700 былі параненыя. Зараз Суданам кіруе Найвышэйшая вайсковая рада, якая складаецца з 10 чалавек. Вайскоўцы і прадстаўнікі апазыцыі вядуць перамовы пра тое, хто павінен кіраваць краінай у пераходны пэрыяд пасьля зрынаньня прэзыдэнта Амара аль-Башыра ў красавіку гэтага года. Аль-Башыр кіраваў краінай на працягу больш за 30 гадоў.
  • Удзельнікі перамоваў дасягнулі прынцыповай згоды аб стварэньні вайскова-цывільнага пераходнага ўраду, які павінен прывесьці краіну да свабодных выбараў. Па дадзеных The Guardian, апазыцыя настойвае на 8 з 15 месцаў у пераходнай радзе, вайскоўцы ж хочуць захаваць большасьць у ім за сабой.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG