Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А цыбуля ўсё даражэе. Як зьмяніліся цэны на прадукты за травень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трэці месяц запар у Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цыбулю. У сакавіку яны вырасьлі на 15,81%, у красавіку — на 18,5%, у траўні — аж на 41,23%. Вось жа, за тры месяцы цэны павялічыліся амаль удвая, на 93,81%.

Затое працягнулі істотна падаць цэны на агуркі: мінус 38,28% за травень, мінус 23,92% за красавік, мінус 22,88% за сакавік. Гэта значыць, за тры месяцы цана на агуркі зьнізілася амаль на дзьве траціны. У лютым агуркі даражэлі на 32,22%.

За травень таксама істотна патаньнелі памідоры — на 31,92% (у красавіку даражэлі на 12,67%), курыныя яйкі — на 7,43%, рагу са сьвініны — на 4,26%.

Падаражэлі за месяц таксама:

  • морква — на 35,45%;
  • салодкі перац — на 24,49%;
  • часнок — на 15,06%.

У цэлым прадукты харчаваньня і безалькагольныя напоі падаражэлі на 0,8%.

Адзеньне патаньнела на 0,01%, абутак падаражэў на 2,48%.

Агулам паслугі падаражэлі на 0,37%. Пераважна гэта паслугі пасажырскай чыгункі — на 7,67%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG