Паліцыя і пажарныя працуюць на месцы здарэньня. Як паведамляе The New York Times са спасылкай на гарадзкія ўлады, прынамсі адзін чалавек, які быў на борце гелікоптэра, загінуў.
Паводле паліцыі, прычынай здарэньня стала няўдалае прызямленьне.
Жыхары Нью-Ёрку асабліва адчувальна ставяцца да інцыдэнтаў з лятальнымі апаратамі ў горадзе: у памяці гараджан засталіся тэракты, калі два пасажырскія самалёты ўрэзаліся 11 верасьня 2001 году ў два хмарачосы Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру.