Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі намесьніка дырэктара «Спэцкамбінату КБА» — арганізацыі, адказнай за могілкі


Вайсковыя могілкі, упарадкаваньне якіх летась праводзіў «Спэцкамбінат КБА»

Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы піша, што затрымалі намесьніка дырэктара па агульных пытаньнях менскага «Спэцкамбінату КБА» Сяргея Рудога, які займаецца сталічнымі могілкамі. У Сьледчым камітэце інфармацыю пацьвердзілі.

Паводле суразмоўцы Tut.by, Рудога затрымалі на мінулым тыдні праз падазрэньне ў атрыманьні хабару.

У прыёмнай 5 чэрвеня, сказалі, што 4 чэрвеня Руды быў яшчэ на працы. У адміністрацыі «Спэцкамбінату КБА» 5 чэрвеня сказалі, што Рудога на працы няма, бо ён сышоў у адпачынак за свой рахунак.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць намесьніка дырэктара КУП «Спэцкамбінату КБА». Паводле сьледзтва, у лютым мужчына мужчына прыняў хабар памерам ня менш за 800 даляраў за вырашэньне пытаньня, якое ўваходзіла ў яго кампэтэнцыю. Паводле ч. 1 арт. 430 Рудому пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG