Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі на акцыю пратэсту выйшаў 1 мільён чалавек


Дэманстрацыя ў Ганконгу
Дэманстрацыя ў Ганконгу

У Ганконгу каля аднаго мільёна чалавек выйшлі ў нядзелю на акцыю супраць праекта закона аб экстрадыцыі ў Кітай тых жыхароў Ганконга, якія выступаюць супраць росту ўплыву Пэкіна на палітыку аўтаномных уладаў Ганконга.

Улады Ганконга запэўніваюць насельніцтва горада, што гаворка ідзе аб экстрадыцыі крымінальных элемэнтаў, якія не выконваюць кітайскія законы. Аднак, праваабаронцы, сумняваюцца ў тым, што рэальная практыка будзе накіраваная супраць дысыдэнтаў і палітычных апанэнтаў Кітая.

Дэманстрацыя прайшла без буйных інцыдэнтаў. Некалькі сутычак з паліцыяй прывялі да нешматлікіх затрыманьняў.


Такіх масавых дэманстрацый у Ганконгу не было з 2014 года, калі ўдзельнікі так званай «Рэвалюцыі парасонаў» пратэставалі супраць намераў уладаў у Пэкіне кантраляваць выбарчы працэс у мясцовыя органы ўлады. Шматтысячныя дэманстрацыі пачаліся 28 верасьня 2014 года і працягваліся 79 дзён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG