Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія сілавікі праводзяць масавыя ператрусы ў акупаваным Крыме, ёсьць затрыманыя


Ператрусы ў Крыме, 10 чэрвеня 2019 году
Ператрусы ў Крыме, 10 чэрвеня 2019 году

Расейскія сілы бясьпекі ў акупаваным Крыме праводзяць ператрусы ў некалькіх раёнах, пішуць крымскататарскія актывісты ў Facebook. Пра гэта паведамляе «Крим.Реалії».

Паводле зьвестак грамадзкага аб’яднаньня «Крымская салідарнасьць», «сьледчыя захады» цяпер адбываюцца сама меней у дамах 7 актывістаў: у Эльдара Кантэмірава, Руслана Месутава, Эскендэра Сулейманава (ягоны брат Руслан Сулейманаў затрыманы 27 сакавіка 2019 году), бацькі і сына Рызы і Энвера Амеравых, Айдэра Джэпарава і кіраўніка мясцовай рэлігійнай суполкі (у вёсцы Ізабільнае, татар. Асанбай) Ленура Халілава.

Сулейманава пасьля ператрусу арыштавалі і даставілі ў аддзел ФСБ Расеі ў Крыме, Кантемірава павезьлі ў іншы дом па месцы жыхарства, дзе таксама праводзяць ператрус.

Айдэра Джэпарава і Рызу Амерава затрымалі і зьвезьлі ў невядомым кірунку.

Расейскія сілавікі пакуль не давалі публічных камэнтароў у гэтым пытаньні.

Пасьля далучэньня Расеі да Крыму вясной 2014 году ператрусы ў незалежных СМІ, грамадзкіх дзеячаў, актывістаў нацыянальна-крымскататарскага руху, сябраў мэджлісу крымскататарскага народу, а таксама крымскіх мусульманаў адбываюцца рэгулярна: іх падазраюць у сувязях зь міжнароднай панісламісцкай палітычнай партыяй «Хізб ут-Тахрыр», якую Расея прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG