Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты вымусілі прэзыдэнта Альбаніі адмяніць выбары


Пратэст у Тыране
Пратэст у Тыране

Прэзыдэнт Альбаніі Ілір Мэта скасаваў муніцыпальныя выбары, заплянаваныя на 30 чэрвеня, пасьля некалькіх месяцаў антыўрадавых пратэстаў, паведамляе BBC.

Мэта адзначыщ, што з-за палітычнай сытуацыі заплянаваныя выбары нельга правесьці сумленна.

У Альбаніі некалькі месяцаў працягваюцца антыўрадавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра Эдзі Рамы. Пратэстоўцы закідаюць яму махлярства з выбарамі і карупцыю, а таксама патрабуюць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Лідэр дэмакратычнай апазыцыі Баша заявіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Тыране, што рашэньне прэзыдэнта адмяніць выбары стала «першым вынікам нашай барацьбы супраць Эдзі Рамы».

Рама, які ўзначальвае кіраўнічую сацыялістычную партыю, настойвае на тым, што мясцовыя выбары павінны прайсьці ў заплянаваны тэрмін, «і сацыялісты, якія прадстаўляюць большасьць, поўныя рашучасьці правесьці рэформы ў сфэры правасудзьдзя, неабходныя для эўрапейскай будучыні краіны».

Антыўрадавыя пратэсты ў Альбаніі працягваюцца ад лютага 2019 году. У суботу сілы бясьпекі ўжылі вадамёты і сьлезацечны газ для разгону дэманстрантаў, якія спрабавалі прарвацца ў будынак парлямэнту ў сталіцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG