Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выставілі ўльтыматум Турэччыне


Ракетныя ўстаноўкі С-400
Ракетныя ўстаноўкі С-400

Турэччына павінна да канца ліпеня вырашыць, што яна будзе закупляць: расейскія зэнітныя сыстэмы С-400 або амэрыканскія зьнішчальнікі-бамбавікі пятага пакаленьня F-35. Як паведамляе Бі-бі-сі, выканаўца абавязкаў міністра абароны ЗША Патрык Шэнахан высунуў гэты ўльтыматум ў лісьце свайму турэцкаму калегу Акару Хулусі.

Паводле яго, Турэччына ня можа адначасова набыць і расейскія сыстэмы, і амэрыканскія самалёты.

Улады ЗША сьцьвярджаюць, што С-400 несумяшчальныя з абарончымі сыстэмамі NATO і ўяўляюць пагрозу бясьпецы краін альянсу. Замест гэтага Вашынгтон прапаноўвае Анкары закупіць амэрыканскі супрацьракетны комплекс «Patriot».

Апошнім часам Турэччына імкнецца праводзіць незалежную абарончую палітыку. Улады вядуць перамовы аб пастаўках расейскага ўзбраеньня.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG