Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу прайшоў шматтысячны марш пратэсту супраць магчымасьці экстрадыцыі ў Кітай


Удзельнікі пратэсту
Удзельнікі пратэсту

У Ганконгу дзясяткі тысяч чалавек прынялі ўдзел у маршы супраць законапраекту, які дазваляе экстрадыцыю падазраваных з мэгаполіса ў мацерыковы Кітай, Макаа і на Тайвань.

У Ганконгу захоўваецца незалежная судовая сыстэма, якая засталася пасьля брытанскай адміністрацыі. Законапраект аб экстрадыцыі будзе абмяркоўвацца ў Заканадаўчай радзе гораду 12 чэрвеня. Кіраўнік Ганконгу патлумачыла, што гэты закон неабходны для таго, каб прыцягваць да адказнасьці злачынцаў. Непасрэднай падставай для яго ўнясеньня была справа ганконгца, якога ў дадзены момант немагчыма выдаць Тайваню, дзе ён забіў сваю сяброўку.

Аднак законапраект выклікае занепакоенасьць у праваабарончых груп, сродкаў масавай інфармацыі, карпаратыўных юрыстаў і бізнэсоўцаў, нягледзячы на абяцаньні гарадзкіх уладаў не выдаваць у Кітай грамадзян, якія сутыкнуліся з палітычным ці рэлігійным перасьледам, ці тых, каму пагражае сьмяротнае пакараньне.

Супраць прыняцьця законапраекта выказаўся дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо. Дыпламатычныя прадстаўнікі 11 краін Эўразьвязу сустрэліся з кіраўніцай Ганконгу Кэры Лам, каб выказаць ёй свой пратэст супраць плянаваных паправак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG