Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі патаньнелі пэўныя віды паліва


Ілюстрацыйнае фота

Ад 9 чэрвеня «Белнафтахім» зьменшыў на 1 капейку цэны на дызэльнае паліва і бэнзін АІ-95. Цэны на іншыя віды паліва не зьмяніліся.

Цэны пасьля зьменаў:

  • Дызэльнае паліва — 1,68 рубля;
  • АІ-95 — 1,68 рубля;
  • АІ-92 — 1.58 рубля;
  • АІ-98 — 1.90 рубля.

У 2018 годзе большасьць відаў паліва ў Беларусі даражэла 27 разоў (апошні раз 16 сьнежня), што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасьцю «кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны». Паводле інфармацыі канцэрну, сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent у мінулым годзе склала 71,1 даляра ЗША за барэль.

У выніку ў 2018 годзе аўтамабільнае паліва падаражэла ў Беларусі на 20,24%. Пры гэтым агульны рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 5,64%.

Кошт бэнзіну за мінулы год павялічылася на 20,70%, дызэльнага паліва — на 19,32%, газавага маторнага паліва — на 20,95%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG