Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрабуюць разьвярнуцца ў бок сацыялізму. Як праходзіць зьезд партыі «Справядлівы сьвет»


Зьезд партыі «Справядлівы сьвет»
Зьезд партыі «Справядлівы сьвет»

У Менску праходзіць ХХ зьезд Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Да 2009 году яна называлася Партыяй камуністаў Беларускай.

Прысутнічаюць каля 140 дэлегатаў. На лягатыпе форуму тры выявы: Карла Маркса, Фрыдрыха Энгельса і Ўладзіміра Леніна.

Сяргей Калякін (у цэнтры), кіраўнік партыі "Справядлівы сьвет"
Сяргей Калякін (у цэнтры), кіраўнік партыі "Справядлівы сьвет"

Старшыня «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін, які ачольвае партыю ўжо 25 гадоў, у сваёй справаздачы крытыкуе эканамічны стан Беларусі.

Аляксей Елісееў, прарэктар менскай філіі Расейскага эканамічнага ўнівэрсытэту імя Пляханава
Аляксей Елісееў, прарэктар менскай філіі Расейскага эканамічнага ўнівэрсытэту імя Пляханава

«У эканамічным пляне Беларусь ператварылася ў аўтсайдэра ўсясьветнага разьвіцьця. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту ВУП за апошнія 8 гадоў складаюць крыху болей за 1%. Сёньня сумарныя даходы дзяржавы ў пераліку на цьвёрдую валюту амаль на траціну меншыя, чым 5 гадоў таму», — кажа Калякін.

Партыйны лідэр перакананы, што «альтэрнатывай цяперашняму і па сваёй сутнасьці антынароднаму курсу павінен стаць разварот у бок сацыялізму». Але для гэтага неабходныя глыбокія перамены ў існай палітычнай сыстэме.

Яўген Макараў, наладчык завода «Інтэграл»
Яўген Макараў, наладчык завода «Інтэграл»

У другой палове дня адбудуцца выбары новага кіраўніцтва партыі. Два сябры партыі вылучылі на пасаду нязьменнага лідэра Сяргея Калякіна, таксама былі вылучаныя цяперашнія намесьнікі старшыні Аляксей Елісееў і Сяргей Вазьняк. Быў і самавылучэнец — Яўген Макараў, чалец Менскага гаркаму, інжынэр заводу «Інтэграл».

Віктар Хоміч, былы дэпутат ВС 12 скліканьня
Віктар Хоміч, былы дэпутат ВС 12 скліканьня

Сяргей Вазьняк узяў самаадвод, патлумачыўшы, што вельмі заняты працай у кампаніі «Гавары праўду!».

У выбарчым бюлетэні засталіся Сяргей Калякін, Аляксей Елісееў і Яўген Макараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG