Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як заганяюць у БРСМ


У 2018 годзе ў рэдакцыю Свабоды трапіла відэа, зьнятае вучнем менскай гімназіі з-пад парты. У роліку разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць іх уступаць у БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэньне з клясы».

Карыстальнікі сацсетак пачалі пакідаць пад тэгам #загонБРСМ допісы пра тое, як іх прымушалі ўступаць у арганізацыю, а некаторыя чальцы арганізацыі пачалі выходзіць зь яе. Напрыклад, праз 2 тыдні пасьля публікацыі запісу зь менскай гімназіі студэнтка БДЭУ запісала размову з дэканам свайго факультэту, які не ўхваліў яе выхад з БРСМ. Празь месяц дзяўчыну выключылі з арганізацыі.

Як выйсьці з БРСМ?

Працэдура прыёму ў сябры і выхаду з БРСМ прапісаная ў статуце аб’яднаньня. Сяброўства ў БРСМ можа быць спыненае.

  • Па ўласным жаданьні шляхам падачы пісьмовай заявы ў пярвічную арганізацыю ГА «БРСМ».
  • За грубае парушэньне статуту, сыстэматычны няўдзел у працы аб’яднаньня альбо за дзеяньні, якія ганьбяць дзелавую рэпутацыю і наносяць шкоду цэласнасьці ГА «БРСМ».

Пытаньне аб выключэньні вырашаецца агульным сходам або выбарным органам пярвічнай арганізацыі БРСМ. Таксама гэта можа быць зроблена вышэйшым кіроўным органам. Нідзе ня згадваецца, што чалавеку, які расчараваўся ў мэтах і задачах праўладнага саюзу, могуць чыніць перашкоды.​

XS
SM
MD
LG