Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над мастаком Алесем Пушкіным адклалі на панядзелак


Акцыя Алеся Пушкіна 6 чэрвеня

Мастака Алеся Пушкіна, якога затрымалі 6 чэрвеня ў Крупках падчас пэрформансу ў абарону беларускай мовы, пасьля сутак пад вартай вызвалілі, але абавязалі зьявіцца ў суд 10 чэрвеня.

«Ён ужо дома, суд адбудзецца ў панядзелак, больш нічога распавядаць ня хоча», — сказала Свабодзе жонка мастка Алеся Пушкіна Яніна.

Алеся Пушкіна затрымалі 6 чэрвеня. У 16:30 ён выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі Achtung Russia! і Bloodymir! з выявамі Пуціна, а таксама плякатамі Stop russian agression on Europe («Спыніце расейскую агрэсію ў Эўропе»), Russia — war! («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO» і сьцягам Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Праз паўгадзіны прыбыў нарад міліцыі. Пушкін адмовіўся ісьці сам, і тады міліцыянты зацягнулі яго ў службовы аўтамабіль сілай. Толькі каля 16-й гадзіны наступнага дня мастака вывелі з пастарунку.

Жонка Алеся Пушкіна Яніна перадала, што суд адбудзецца 10 чэрвеня а 14 гадзіне. Алеся Пушкіна будуць судзіць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. На абыходжаньне падчас затрыманьня мастак ня скардзіцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG