Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Расеі апублікавала дзевяць здымкаў з кватэры затрыманага журналіста. Восем зь іх — фэйк. ФОТА


Іван Галуноў
Іван Галуноў

Пазьней прэсавая служба МУС Расеі прызнала, што толькі адна з фатаграфій мае дачыненьне да затрыманага журналіста Медузы Івана Галунова.

Управа МУС па Маскве апублікавала дзевяць фотаздымкаў, на якіх выяўленыя пакеты з наркатычным рэчывам і хімічныя рэагенты, пад навіной пра затрыманьне журналіста Медузы Івана Галунова. Восем здымкаў насамрэч зробленыя не ў яго кватэры, сьцьвярджаюць сябры і знаёмыя журналіста. Здымкі ўжо пракамэнтаваў прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў.

Журналіста «Медузы» затрымалі ў чацьвер па дарозе на сустрэчу з крыніцай. Яго падазраюць у распаўсюджваньні наркотыкаў. На здымках МУС бачныя наркотыкі, хімічная лябараторыя і рэагенты, пры гэтым на сайце МУС ад пачатку не сьцьвярджалася, што фотаздымкі зроблены ў Галунова ў кватэры. Такое сьцьвярджэньне ўтрымліваліся ў телеграм-каналах, які распаўсюджвалі здымкі і спэцыялізуецца на публікацыі інфармацыі праваахоўных органаў. Пазьней гэтай вэрсіі стаў прытрымлівацца і сайт МУС.

Сябры і знаёмыя Галунова ўпэўненыя, што апублікаваныя фатаграфіі ня маюць дачыненьня да яго кватэры. Пра гэта яны расказалі карэспандэнту Свабоды, Медузы і напісалі ў сацыяльных сетках.

Затрыманьне Галунова пракамэнтаваў выданьню «Праект» прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. На пытаньне аб тым, ці ня могуць паведамленьні аб збыце наркотыкаў быць правакацыяй, Пяскоў зьвярнуў увагу на апублікаваныя «МУС фота з кватжры», піша выданьне «Праект».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG