Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Фарэрскіх выспах адбыўся рытуальны забой кітоў і дэльфінаў. Шокавыя фота


Фарэрскія выспы

На Фарэрскіх выспах — архіпэлягу ў Нарвэскім моры, які падпарадкоўваецца Даніі — у чарговы раз адбылося рытуальнае забой кітоў, грындаў і дэльфінаў.

Нягледзячы на пратэсты эколягаў, мясцовыя рыбакі вярнуліся ў бухту на паўночным усходзе выспаў, каб арганізаваць там паляваньне. Перад гэтым кіты і грынды былі адрэзаныя ад шляху ўцёкаў і дастаўленыя ў бухту на лодках.

Забой у гэтым годзе адбыўся, у прыватнасьці, у сталіцы Фарэрскіх выспаў горадзе Торсгаўн. У сацыяльных сетках апублікаваныя брутальныя фотаздымкі.


Жыхары вёскі забіваюць жывёлу для мяса — яны спасылаюцца на традыцыі. На Фарэрскіх выспах рытуальнае паляваньне адбываецца ўжо некалькі сотняў гадоў.

Нягледзячы на пратэсты эколягаў, рытуальны забой усё яшчэ не забаронены. МЗС Даніі ў сваім камэнтары паведаміла, што паляваньне на кітоў зьяўляецца «натуральнай часткай жыцьця насельнікаў Фарэрскіх выспаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG