Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белгазпрамбанк» выкупіў і паставіў у Менску скульптуру ўраджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна


Нараджэнец Віцебску Восіп Цадкін
Нараджэнец Віцебску Восіп Цадкін

У сквэры ля галоўнага офісу «Белгазпрамбанку» на вуліцы Прытыцкага ў Менску адкрылі скульптуру «Навігатар».

Праца нараджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна была набытая ў Нью-Ёрку за 341 тысячу даляраў на таргах аўкцыённага дому Christie’s.

Восіп Цадкін нарадзіўся ў 1888 годзе ў Віцебску. Гэта яскравы прадстаўнік Парыскай школы, выбітны скульптар ХХ стагодзьдзя.

Скульптура Восіпа Цадкіна «Навігатар»
Скульптура Восіпа Цадкіна «Навігатар»

«Навігатар» — манумэнтальная скульптура, першапачаткова створаная ў дрэве ў 1937 годзе. У цэнтры кампазыцыі — чалавек, у ягоных руках — карабель. Гэта адзін з галоўных сымбаляў твору, адсылка да радзімы аўтара, да фамільнай справы ягонай сям’і — суднабудаваньня.

У 1993 годзе гэтая скульптура, але ўжо адлітая ў бронзе, была пастаўленая ў Парыжы на выхадзе з Мосту інвалідаў. У гэтым горадзе ў 1967 годзе майстар памёр.

«Белгазпрамбанк» набыў адзін з асобнікаў «Навігатара» на нью-ёрскіх таргах аўкцыённага дому Christie’s і ўсталяваў каля свайго галаўнога офісу.

Ініцыятары культурніцкай акцыі падкрэсьліваюць, што з помнікам можна фатаграфавацца і абдымацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG