Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест Масквы — дабрабыт. ФАТАФАКТ

Сёлета банк «Масква — Менск» зьмяніў назву на «Дабрабыт». Такое рашэньне прынялі акцыянэры 28 сьнежня. Банк месьціцца ў будынку ў цэнтры сталіцы. Вялікі надпіс над ім ужо замянілі.

Банк зьявіўся ў Беларусі ў 2000 годзе як даччынае прадпрыемства «Банку Масквы». Празь фінансавыя праблемы «Банку Масквы» банк «Масква — Менск» дастаўся расейскаму банку ВТБ, у якога «Маскву — Менск» у 2014 годзе выкупілі беларускі Нацбанк і падкантрольны яму «Парытэтбанк». За 100% акцыяў заплацілі 55,7 млн даляраў.

XS
SM
MD
LG