Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай


Хлопчык з Аўганістану працуе ў Сусьветны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня 2017

Падзеі 12 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 чэрвеня ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень барацьбы зь дзіцячай працай.

Дзень у гісторыі

1934 — у Менску на вуліцы Кірава быў урачыста адкрылі стадыён «Дынама». Ужо празь пяць гадоў яго рэканструявалі. Падчас Другой усясьветнай вайны стадыён разбурылі, а пасьля збудавалі наноў.

Стадыён «Дынама», здымак 2018 году
Стадыён «Дынама», здымак 2018 году

1990 — прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР.

1991 — Барыса Ельцына абралі прэзыдэнтам Расеі.

1999 — сухапутныя войскі НАТО былі ўведзеныя на тэрыторыю Сэрбіі.

2012 — у Навагрудзкім раёне разьбіўся вайсковы самалёт СУ-25. Пілёт падпалкоўнік Мікалай Грыднеў адпрацоўваў манэўры на гранічна нізкай вышыні. Калі машына пачала губляць кіраваньне, ён атрымаў загад катапультавацца, але загінуў, адводзячы машыну ад жылых дамоў вёскі Навіны.

У гэты дзень нарадзіліся

1855 — Пётар Грацыяні, беларускі навуковец у галіне санітарыі, першы санітарны лекар Менску і галоўны лекар інфэкцыйнага шпіталя

1895 — Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзяяч. Аўтар п’есаў: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Зьбянтэжаны Саўка» і іншых.

1911 — Мікола Панькоў, беларускі журналіст, бібліяфіл, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

У памяці

1997 — Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1998 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG