Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцдакладчык ААН: Істотных паляпшэньняў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не адбылося


За мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека, аднак былі некаторыя пазытыўныя зьмены. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.

Што ў дакладзе?

  1. Працягваецца прымяненьне сьмяротнага пакараньня,
  2. Працягваюцца катаваньні і жорсткае абыходжаньне зь людзьмі пад вартай і ў турмах.
  3. Пазытыўным называецца дэкрыміналізацыя артыкула 193.1 КК (дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый) і ўнясеньне ў закон аб масавых мерапрыемствах паправак, якія ўвялі паведамляльны (нароўні з заяўным) прынцып правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
  4. Згадваюцца абмежаваньні, уведзеныя законам аб СМІ.
  5. Зьніжэньне колькасьці затрыманьняў і арыштаў спэцдакладчык зьвязала з адсутнасьцю буйных палітычных акцый і грамадзкіх мерапрыемстваў.
  6. Урад Беларусі па-ранейшаму не прызнае мандат спэцдакладчыка ААН і абмежавалі яе магчымасьці канструктыўнага ўзаемадзеяньня з уладамі. Марын заклікала Менск перагледзець пазыцыю ў дачыненьні да мандата спэцдакладчыка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG