Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты знайшлі чарнаскурага ліквідатара-чарнобыльца


Ігар Хірак
Ігар Хірак

Украінскае выданьне theБабель знайшло чарнаскурага ліквідатара катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сэрыял HBO «Чарнобыль» быў раскрытыкаваны за тое, што ў ім граюць толькі белыя акторы, але крытыку заявілі, што актор зь іншым колерам скуры ў гістарычным сэрыяле глядзеўся б неаўтэнтычна.

Брытанская сцэнарыстка Карла Мэры напісала твіт, што расчараваная сэрыялам НВО «Чарнобыль», таму што ў ім няма цемнаскурых актораў. На камэнтары пра тое, што ў СССР было вельмі мала чарнаскурых жыхароў, яна адказала, што ў арыгінале пэрсанажы сэрыялу не гавораць па-расейску, але гэта не замінае ім глядзецца верагоднымі, значыць, не стварыў бы праблем і ўдзел актораў зь іншым колерам скуры.

Запіс Мэры быў высьмеяны расейскімі СМІ. Тэлеканал «Царьград» назваў яе рэакцыю «абсурднымі абурэньнямі». «Газета.ру» апублікавала тэкст пра сытуацыю з падзагалоўкам «Ідыятызм у чыстым выглядзе». МК паведамляла, што сцэнарыстка выклікала «абурэньне ў сацыяльных сетках». Частку адказаў на свой камэнтар Мэры палічыла расісцкімі, яна выдаліла твіт.

Украінскае выданьне theБабель знайшло чарнаскурага ліквідатара наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Ігар Хірак быў прызваны на тэрміновую службу ў 1985 годзе, салдаты яго часткі ліквідавалі наступствы аварыі на ЧАЭС з красавіка 1986 да лістапада 1990 году. Да 30-годзьдзя Чарнобыльскай катастрофы ён выклаў фатаграфіі з зоны ліквідацыі катастрофы на сваёй старонцы Вконтакте. Цяпер Ігар Хірак жыве ў Чарапаўцы. На паведамленьні выданьня ён не адказаў.

  • Міні-сэрыял HBO «Чарнобыль» выходзіў з 6 траўня да 4 чэрвеня 2019 году. Паводле рэйтынгу ў базе дадзеных IMDB, гледачы палічылі яго адным з найлепшых сэрыялаў у гісторыі тэлевізіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG