Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса затрымалі за спробу ўвезьці ва Ўкраіну запчасткі для верталётаў


Запчасткі для верталётаў, канфіскаваныя ў беларуса. Фота Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны
Запчасткі для верталётаў, канфіскаваныя ў беларуса. Фота Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны

На ўкраінскім участку памежнага пункту пропуску «Вільча» (Жытомірская вобласьць) памежнікі выявілі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў увезьці ва Ўкраіну запасныя часткі для верталётаў.

У часе памежнага кантролю ў салёне аўтамабіля беларуса знайшлі камплектныя часткі розных мадыфікацый, аварыйны самапісец і 23 інструкцыі па тэхнічным абслугоўваньні і эксплюатацыі гэтай прадукцыі.

«Цяпер гэтыя запчасткі перададзеныя на экспэртызу, бо папярэдне ідзецца пра тое, што яны маюць двайное прызначэньне», — паведамілі Свабодзе ў прэсавым цэнтры Жытомірскага памежнага атраду.

У той жа час грамадзяніну Беларусі дазволілі ўехаць на тэрыторыю Ўкраіны, але па факце незаконнага ўвозу прадукцыі склалі пратакол аб парушэньні мытнага заканадаўства. Справа будзе перададзеная ў суд.

Інструкцыі па тэхнічным абслугоўваньні і эксплюатацыі
Інструкцыі па тэхнічным абслугоўваньні і эксплюатацыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG