Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Таджыкістану прыедзе ў Менск. Чым гандлюе Беларусь з гэтай краінай


Аляксандар Лукашэнка і Эмамалі Рахмон на вытворчасьці трактароў у Таджыкістане

Аляксандар Лукашэнка анансаваў прыезд Эмамалі Рахмона ў Беларусь напрыканцы чэрвеня. Свабода паглядзела на гандлёвыя адносіны Беларусі з Таджыкістанам.

«Над гэтым трэба МЗС і ўраду папрацаваць, каб выраўняць тавараабарот паміж дзьвюма краінамі. І больш актыўна трэба выходзіць на рынкі трэціх краін з сумеснай прадукцыяй», – сказаў Лукашэнка пра будучы візыт Рахмона. Словы Лукашэнкі цытуе ягоная прэс-служба.

Што прадаём

За апошнія 7 гадоў экспарт беларускіх тавараў у Таджыкістан упаў: з 50,8 мільёнаў даляраў за год, да 33,4 мільёнаў, падлічвае Белстат.

Беларусь прадае ў Таджыкістан тэхніку(трактары), прадукты(малако, сыры, мяса), нафту і нафтапрадукты.

Што набываем

Імпарт з Таджыкістану ў Беларусь летась склаў 5,5 мільёнаў даляраў, за 7 гадоў ён вырас з 2,9 мільёнаў. Афіцыйны Менск набывае ў Таджыкістане садавіну, арэхі, тэкстыльную вопратку.

Агульны таваразварот з гэтай краінай за 2018 год – 37,4 мільёны даляраў, Гэта ў дзясяткі разоў менш, чым таваразварот з Бразыліяй, Нямеччынай, Літвой і Латвіяй. У Таджыкістан Аляксандар Лукашэнка прыяжджаў летась у верасьні, але ўжо сёлета таваразварот з гэтай краінай зьніжаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG