Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чувашыі павесяць дошку ў памяць пра Купалу. У яго там зламаўся аўтамабіль


Янка Купала
Янка Купала

У сталіцы Чувашыі (Расея) Чэбаксарах мясцовыя ўлады прынялі рашэньне павесіць дошку ў памяць пра Янку Купалу ў доме на вуліцы Кампазытараў Вараб’ёвых, дзе беларускі клясык пражыў два тыдні, піша zviazda.by.

У Чэбаксарах Купала вымушана спыніўся па дарозе ў Казань у кастрычніку 1941 году, калі ехаў з жонкай Уладзіславай у эвакуацыю. Ягоны аўтамабіль зламаўся якраз пад Чэбаксарамі. Тут яго сустрэў і прыняў стары знаёмы Сямён Эльгер, народны пісьменьнік Чувашыі.

Паэту ў Чэбаксарах спадабалася настолькі, што ён вырашыў быў нават ня ехаць у Казань, але неўзабаве горад бамбілі і Купала з жонкай паехалі далей. У 1955 годзе ў гонар Купалы была названая адна з вуліц гораду.

Ініцыятарам усталяваньня дошкі выступіла суполка Чуваска-беларускай дружбы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG