Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славаччына забясьпечыць працай беларускіх лекараў і выкладчыкаў  


Сьцягі Эўразьвязу і Славаччыны
Сьцягі Эўразьвязу і Славаччыны

Упершыню за ўсю гісторыю міжпарлямэнцкай супрацы Беларусь наведаў кіраўнік Нацыянальнай рады Славаччыны. Ім стаў Андрэй Данко, які паводле свайго статусу зьяўляецца другой асобай у краіне пасьля прэзыдэнта​.

«Я задаволены тым, што стаў першым кіраўніком парлямэнту Славаччыны, які афіцыйна наведаў Беларусь», — сказаў Андрэй Данко падчас сустрэчы зь беларускім калегам Уладзімерам Андрэйчанкам.

Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі і Славаччыны шмат агульнага. Гэта тычыцца і памераў дзяржаў, і агульнага эўрапейскай мінуўшчыны, і нават мэнталітэту людзей.

Недахоп кадраў у мэдыцыне і адукацыі

Кіраўнік парлямэнцкай дэлегацыі Славаччыны сказаў, што хацеў бы бачыць значна больш беларусаў у сваёй краіне.

«Апошнім часам шмат украінцаў працуюць у Польшчы. А мы хацелі б, каб больш беларусаў працавалі ў Славаччыне. Найперш зацікаўленыя ў вашых лекарах, чыя высокая кваліфікацыя нам добра вядомая. Ахова здароўя і адукацыя — дзьве прыярытэтныя галіны, дзе супраца хутка магла б даць плён», — адзначыў Андрэй Данко.

Недахоп адукаваных спэцыялістаў — адна з чатырох праблемаў, якія Славаччына зьбіраецца вырашаць сёлета. І дапамога беларусаў можа быць вельмі своечасовай. Кіраўнік парлямэнту заявіў, што асабіста прыкладзе намаганьні, каб беларускія і славацкія дыплёмы аб адукацыі афіцыйна прызнаваліся паўнавартаснымі ў абедзьвюх краінах.

Гандлёвае сальда на карысьць Беларусі

Летась агульны таваразварот паміж Беларусьсю і Славаччынай склаў 218 мільёнаў даляраў, гэта на траціну больш, чым у 2017 годзе. Па выніках чатырох месяцаў сёлета гэты паказьнік узрос яшчэ на 10% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Для Беларусі замежнагандлёвае сальда станоўчае.

Мяркуецца, што 4 чэрвеня кіраўніка дэлегацыі Славаччыны прыме Аляксандар Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG