Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Глеб пакінуў БАТЭ. Клюб спадзяецца ўбачыць яго ў новай якасьці



Шэрагі «жоўта-сініх» пакінуў Аляксандр Глеб — дзеяньне кантракту з паўабаронцам спыненае па пагадненьні бакоў, паведамляе прэс-служба клюбу БАТЭ.

«Біяграфія лепшага футбаліста Беларусі XXI стагодзьдзя цесна пераплеценая з нашым клюбам. Тут Глеб пачаў прафэсійны шлях больш за дваццаць гадоў таму і ўпершыню гучна заявіў пра сябе, сюды неаднаразова вяртаўся пасьля замежных этапаў кар’еры. І заўсёды прыкладаў максымум намаганьняў, каб дапамагчы роднай камандзе ў выкананьні пастаўленых задач», — паведамляе кіраўніцтва клюбу.

У складзе барысаўчан Аляксандар Глеб правёў 124 матчаў, забіў 8 мячоў і зрабіў 18 выніковых перадач, стаў шасьціразовым чэмпіёнам Беларусі.

БАТЭ падзякаваў Глебу і выказаў спадзяваньні, што ў будучыні ён увальецца ў структуру клюба ў новай якасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG