Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізу двух дзясяткаў параненых ад выбухаў на абаронным заводзе ў Расеі 


Дзяржынск Ніжагародзкай вобласьці, Расея
Дзяржынск Ніжагародзкай вобласьці, Расея

На абаронным прадпрыемстве «Кристалл» у горадзе Дзяржынск Ніжагародзкай вобласьці адбылася сэрыя выбухаў, па розных зьвестках — два ці тры. Навукова-дасьледчы інстытут займаецца стварэньнем выбуховых рэчываў.

Першапачаткова паведамлялася пра чатырох параненых, але пазней Міністэрства аховы здароўя вобласьці ўдакладніла лічбу — 19 пацярпелых. Усе яны маюць асколачныя пашкоджаньні.

Як паведамляе Расейская служба Свабоды, выбухі адбыліся ў цэху вытворчасьці трацілу. Крыніцы журналістаў сьцьвярджаюць, што ён цалкам абрынуўся. На прадпрыемстве пачаўся пажар, якому прысвоена падвышаная катэгорыя складанасьці.

Відавочцы паведамляюць, што ў навакольных адміністрацыйных будынках і жылых дамах выбітыя вокны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG