Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна з ахвярамі ў амэрыканскім штаце Вірджынія 


Страляніна ў Вірджыніі-Біч

Прынамсі 12 чалавек загінулі ў амэрыканскім штаце Вірджынія пасьля таго, як муніцыпальны служачы ўвайшоў у памяшканьне адміністрацыі гораду Вірджынія-Біч і распачаў там страляніну. Чатыры чалавекі дастаўленыя ў лякарню з раненьнямі.

Амэрыканскія СМІ паведамляюць, што нападнік быў забіты ў перастрэлцы з супрацоўнікамі паліцыі. У зьдзяйсьненьні злачынства падазраецца 40-гадовы Дэўін Крэдак, які быў узброены пісталетам і паўаўтаматычнай стрэльбай. Адносна матываў яго дзеяньняў пакуль нічога невядома.

Падчас страляніны ў будынку было каля 400 чалавек. Па дадзеных паліцыі, цела аднаго забітага было знойдзена ў аўтамабілі побач з будынкам, астатнія — на трох паверхах муніцыпалітэту.

«Гэта самы жудасны дзень у гісторыі Вірджыніі-Біч», — заявіў мэр гораду Бобі Даер.

Мясца нядаўняй атакі стралка ў Пітсбургу
Мясца нядаўняй атакі стралка ў Пітсбургу

Паводле папярэдніх дадзеных, зброя, зь якой страляў наўмысьнік, было набытая легальна. У водгуках на масавае забойства палітыкі-дэмакраты зноў запатрабавалі зрабіць больш жорсткім заканадаўства, спасылаючыся на шматлікія выпадкі стральбы ў публічных месцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG