Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэдлайнэрам Дня Швэцыі ў Верхнім горадзе будзе пераможца «Эўравізіі-2012» Loreen


Дзень Швэцыі ў Менску
Дзень Швэцыі ў Менску

1 чэрвеня каля менскай ратушы пройдзе Дзень культуры Швэцыі, арганізаваны амбасадай гэтай краіны супольна зь Менскім гарвыканкамам і інфапарталам аб Швецыі ru.sweden.se.

Гэдлайнэрам сьвята стане швэдзкая поп-зорка, пераможца «Эўравізіі-2012» Ларын (Loreen).

Падчас імпрэзы будзе арганізаваны конкурс «Надзень Швэцыю»: наведнікі, якія прыйдуць у швэдзкіх касьцюмах ці традыцыйных колерах і выкладуць свае фота ў Facebook, УКантакце і/або Instagram пад хэштэгам #надзеньШвецыю, будуць запрошаныя ў госьці да амбасадаркі

Дзень Швэцыі ў Верхнім горадзе
Дзень Швэцыі ў Верхнім горадзе

​Дзённая праграма пачнецца а 13-й зь вітальнага слова кіраўніцы дыпляматычнай місіі і сумеснага выступу хору «Svart på Vitt» (Швэцыя) і ансамбля салістаў «Вытокі» (Беларусь). Таксама будзе прэзэнтаваны фільм «Палёт над Стакгольмам» і выступяць экспэрты ў швэдзкай кухні.

У музычным блёку на сцэну выйдуць выканаўцы са Швэцыі і Беларусі: Енс Лексан, Пётра Клюеў і папулярны гурт J:Морс. Завершыць музычны маратон Loreen.

Швэдзкая поп-зорка Loreen
Швэдзкая поп-зорка Loreen

З поўнай праграмай сьвята можна пазнаёміцца на сайце амбасады Швэцыі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG