Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя ў штаце Місуры дазволіў працягнуць працу клінікі, дзе робяць аборты


На мітынгу каля Вярхоўнага суду ЗША ў Вашынгтоне з патрабаваньнем захаваць «бясьпечныя і легальныя» аборты
На мітынгу каля Вярхоўнага суду ЗША ў Вашынгтоне з патрабаваньнем захаваць «бясьпечныя і легальныя» аборты

Судзьдзя ў амэрыканскім штаце Місуры прыняў рашэньне часова заблякаваць рашэньне ўладаў штату, паводле якога ад 1 чэрввеня мелася б закрыцца апошняя клініка ў Місуры, дзе рабіліся аборты.

Губэрнатар Місуры, рэспубліканец Майк Парсан, раней сёньня падпісаў закон, які забараняе праводзіць у штаце аборты пасьля васьмі тыдняў цяжарнасьці. Ад 1 чэрвеня адзіная ў штаце клініка, дзе рабіліся аборты, магла згубіць ліцэнзію, бо, паводле ўладаў, яны не змаглі правесьці неабходныя гутаркі зь некаторымі дактарамі клінікі.

Сёньня ж губэрнатар Люізіяны, дэмакрат Джон Бэл Эдвардс, падпісаў закон, які забараняе праводзіць у штаце аборты пасьля таго, як можна пачуць біцьцё сэрца плоду. Такім чынам забараняюцца аборты на тэрміне пазьней за шэсьць тыдняў — у гэты пэрыяд жанчына нават можа не вядаць, што яна цяжарная. Раней падобныя законы прынялі штаты Агаё, Джорджыя, Кентакі і Місісіпі.

Закон у Люізіяне ня ўступіць у сілу, калі фэдэральны суд не падтрымае аналягічны законапраект у Місісіпі. Ён быў часова заблякаваны праз магчымую неадпаведнасьць канстытуцыі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG