Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Люізіяне забаранілі аборты ў тэрмін, пазьнейшы за шэсьць тыдняў


Пратэст супраць закону абазабароне абортаў у Новым Арлеане
Пратэст супраць закону абазабароне абортаў у Новым Арлеане

Губэрнатар Люізіяны дэмакрат Джон Бэл Эдвардс падпісаў закон, які забараняе праводзіць у штаце аборты пасьля таго, як можна пачуць біцьцё сэрца плоду. Пра гэта паведамляе Buzzfeed News. Такім чынам забараняюцца аборты на тэрміне пазьней за шэсьць тыдняў — у гэты пэрыяд жанчына нават можа не вядаць, што яна цяжарная, адзначае выданьне.

Раней законапраект, распрацаваны пры падтрымцы сэнатара Джона Мілковіча, быў ухвалены большасьцю галасоў парлямэнтам штату. Люізіяна стала пятым штатам ЗША, у якім забаранілі аборты — пасьля Джорджыі, Кентукі, Місісіпі і Агаё. За аналягічны закон прагаласавалі таксама заканадаўцы ў Місуры.

Закон у Люізіяне не ўступіць у сілу, калі фэдэральны суд не падтрымае аналягічны законапраект у Місісіпі. Ён быў часова заблякаваны праз магчымую неадпаведнасьць канстытуцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG