Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне за спробу перавароту асудзілі 74 вайскоўцы на пажыцьцёвае зьняволеньне


Падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. 16 ліпеня 2016 году
Падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. 16 ліпеня 2016 году

У Турэччыне суд прыгаварыў да пажыцьцёвых тэрмінаў зьняволеньня 74 былыя вайскоўцы за ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту ў ліпені 2016 году, паведамляе агенцтва Anadolu. Зь іх 56 чалавек будуць утрымлівацца ва ўмовах строгага рэжыму.

Усяго ў Анкары ў справах, зьвязаных зь дзяржаўным пераваротам, праходзяць 152 падазраваныя. У 31 справе вынесеныя апраўдальныя прысуды.

Паводле суду, у выніку ўчынкаў удзельнікаў перавароту былы начальнік Генштабу Турэччыны Хулусі Акар быў узяты ў закладнікі і дастаўлены ў рэзыдэнцыю турэцкага прэм’ера з авіябазы Акынджы. Пілёту Угур Капан, які перавозіў Акара, прысудзілі 29 пажыцьцёвых тэрмінаў (што фармальна склала каля 4000 гадоў пазбаўленьня волі), сьцьвярджаюць крыніцы.

Спроба ўзброенага перавароту адбылася ў Турэччыне ў ноч на 16 ліпеня 2016 году. Яна была задушаная. Загінулі больш за 250 чалавек, каля 2200 атрымалі раненьні. У краіне было ўведзена надзвычайнае становішча. Першыя судовыя працэсы ў справе аб спробе перавароту пачаліся ў канцы сьнежня 2017 году, у студзені таго ж году вынесьлі першыя прысуды.

Паводле дадзеных праваабарончага сайту Turkey Purge, пасьля спробы перавароту было арыштавана больш за 96 тысяч чалавек, пад сьледзтвам знаходзілася звыш 500 тысяч.

Анкара лічыць арганізатарам спробы дзяржаўнага перавароту ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, які з 1999 году жыве ў ЗША. Турэцкія ўлады беспасьпяхова спрабуюць дамагчыся ад Вашынгтона яго экстрадыцыі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG